wd wp Пошук:

Aphantopus hyperantus

Aphantopus hyperantus — начны матылёк з роду Aphantopus сямейства аксамітніц.

Этымалогія назвы

Гіперант (грэчаская міфалогія) — адзін з пяцідзесяці сыноў Эгіпта.

Апісанне

Размах крылаў ад 36 да 44 мм. Асноўны фон крылаў — буры, з невялікімі цёмнымі вочкамі, акружанымі бледнымі абадкамі. На ніжнім баку крылаў маецца шэраг вочкаў з белым цэнтрам.

Арэал

Адна з самых распаўсюджаных аксамітніц у Еўразіі. Уся Еўропа (акрамя Паўночнай Вялікабрытаніі, паўночнай часткі Скандынавіі, Грэцыі, паўднёвай частцы Пірэнэйскага паўвострава, Італіі, астравоў Міжземнага мора), Сібір і Далёкі Усход з’яўляюцца натуральнай вобласцю распаўсюджання матылька. Сустракаецца паўсюдна на поўдзень ад паўночных лесотундр.

Насяляе лугі розных тыпаў, лясныя ўзлескі, паляны, высечкі, абочыны дарог, берагі рэк і ручаёў. Таксама часам можа сустракацца і ў антрапагенных біятопах — садах, парках і г. д. У стэпавай зоне становіцца рэдкім, тут від прымеркаваны да абалонных і байрачных лясоў і буйных лесапаркаў. Адсутнічае ў найбольш засушлівых раенах стэпавай зоны.

Біялогія

Усюды развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з сярэдзіны чэрвеня па пачатак верасня (на поўначы арэала). Пік колькасці прыпадае на канец чэрвеня — пачатак ліпеня.

Самка адкладае яйкі рассейваючы іх у палёце над кармавымі раслінамі. Вусень шэра-карычневы, з цёмнай лініяй. Актыўная ў начны час. Акукліванне адбываецца зблізку паверхні глебы. Кукалка ў друзлым кокане з шаўкавіны, развіваецца каля 18 дзён.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Аксамітніцы
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе