wd wp Пошук:

Androctonus

Androctonus (ад стар.-грэч.: ἀνδροκτόνος «забівае мужчын») — род скарпіёнаў сямейства Buthidae, прадстаўнікі якога з’яўляюцца аднымі з самых небяспечных сярод усіх відаў скарпіёнаў, вядомых у свеце. Насяляюць у паўзасушлівых і засушлівых раёнах Блізкага Усходу і Афрыкі. Скарпіёны дадзенага роду дасягаюць даўжыні да 10 см. Яд прадстаўнікоў роду ўтрымлівае магутны нейратаксін, які з’яўляецца асабліва моцным сярод іншых ядаў скарпіёнаў. Укусы некаторых відаў роду Androctonus кожны год забіраюць некалькі чалавечых жыццяў. Шэраг фармацэўтычных кампаній выпускаюць проціяддзе antivenom для лячэння пры інтаксікацыях, выкліканых укусамі Androctonus sp..

Таксанамія

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скарпіёны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта