wd wp Пошук:

Alcelaphus buselaphus

Alcelaphus buselaphus — парнакапытнае млекакормячае сямейства пустарогія; адносіцца да падсямейства бубалаў («каровіных антылоп»).

Апісанне

Даўжыня цела да 230 см, вышыня ў карку да 150 см, важыць да 180 кг. Стройная танканогая жывёла, рогі кароткія з двума рэзкімі выгібамі у самцоў і ў самак; хвост даўжынёй каля 30 см, пакрыты доўгімі валасамі, без пэндзля на канцы. Афарбоўка ярка-рыжая; ззаду белая пляма («люстэрка»), галава, ногі, хвост і клубы часткова чорныя. Распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы. Засяляе саваны. Трымаецца невялікімі групамі па 5-10 галоў. Сілкуецца травой і лісцем. Аб’ект палявання.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта