wd wp Пошук:

Ace of Base

«Ace of Base» (вымаўляецца «эйс ов бэйс») — шведскі поп-гурт, складаўся з Ёнаса Бергрэна (аўтар тэкстаў песень і музыкі, гітара, сінтэзатар, вакал), Ульфа Экберга (аўтар тэкстаў песень і музыкі, сінтэзатар, рэчытатыў), Лін Бергрэн (аўтар тэкстаў песень і музыкі, вакал) і Джэні Бергрэн (аўтар тэкстаў песень і музыкі, вакал).

Альбом гурта «Happy Nation / The Sign» з’яўляецца самым прадаваным дэбютным альбомам у гісторыі. У ЗША пласцінка атрымала званне плацінавай дзевяць разоў. Гэта быў першы ў свеце дэбютны альбом, 3 песні з якога («All That She Wants», «The Sign», «Don’t Turn Around») дасягалі першага месца ў чартах «Billboard Mainstream Top 40».

У 2007 годзе гурт пакінула адна з цэнтральных салістак Лін Берггрэн. У 2009 годзе калектыў пакінула салістка Джэні Берггрэн. Астатнія ўдзельнікі — Ёнас Берггрэн і Ульф Экберг ў 2010 годзе стварылі новы музычны праект, які атрымаў назву «Ace.of.Base.» Восенню 2010 года новым калектывам быў выпушчаны першы альбом «The Golden Ratio».

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Музычныя калектывы 1990-х
Катэгорыя·Музычныя калектывы 2000-х
Катэгорыя·Музычныя калектывы Швецыі
Катэгорыя·Музычныя калектывы ў жанры еўрадэнс
Катэгорыя·Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Катэгорыя·Электронныя музычныя калектывы Швецыі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Квартэты
Катэгорыя·Музычныя калектывы 2010-х
Катэгорыя·Поп-гурты Швецыі