wd wp Пошук:

Acanthurus sohal

Acanthurus sohal — марская прамянёвапёрая рыба сямейства Acanthuridae атраду акунепадобных.

Апісанне

Агульная даўжыня цела да 40 см. Цела пляскатае з бакоў, хваставы плаўнік ў форме паўмесяца. Афарбоўка светла-шэрая, паступова пераходзячая ў белую на брушным баку. На галаве вышэй вачэй і на баках размешчаны вузкія падоўжныя чорныя палосы. Пад груднымі плаўнікамі аранжавыя плямы, вакол выемкі з шыпом на хваставым сцябле кароткая падоўжная аранжавая ці чырвоная паласа. Няпарныя плаўнікі чорныя з вузкай сіняй краёвай аблямоўкай, грудныя жоўтыя ўверсе і белыя ўнізе з чорнай аблямоўкай. У спінным плаўніку 9 жорсткіх і 30-31 мяккіх прамянёў, у анальным 3 жорсткіх і 28-29 мяккіх, у грудных плаўніках па 17 мяккіх прамянёў. Вельмі агрэсіўны тэрытарыяльны від.

Арэал і месца пражывання

Распаўсюджаны ў трапічных водах заходняй часткі Індыйскага акіяна ад Чырвонага мора да Персідскага заліва. Жыве на знешніх схілах каралавых рыфаў на глыбіні да 20 м. Насяляе вады з тэмпературай +24…+30 °C.

У 2002 годзе адна асобіна была заўважаная ля берагоў Пампана Біч (Pompano Beach) у Фларыдзе (Паўночная Амерыка), куды трапіла верагодна з акварыума. У выніку від быў унесены ў спіс інтрадукаваных відаў у ЗША.

Харчаванне

Харчуецца рознымі відамі багавіння, у асноўным з роду Sargassum і дробнымі ніткавымі зялёнымі водарасцямі.

Фота

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Акунепадобныя