wd wp Пошук:

AUI

aUI апрыёрная штучная мова, створаная Джонам Уэйлгартам, маючы ў сабе філасофскую канцэпцыю утварэння ўсіх паняццяў з малой колькасці паняццяў элементарных, прычым элементарнае паняцце адлюстроўваецца ў мове адным гукам, гэта значыць, што гэта амаль гранічны выпадак алігасінтэтычнай мовы. Аўтар мовы верыў, што ўзаемаенпаразуменне выклікаемае чалавечымі мовамі і шматзачнымі мовамі служыць асновай моцы прапаганды. Яго мэтай было стварыць мову ў якой прапаганда, галоўным чынам палітычная, не будзе магчымай, таму што намер і значэнне будуць добра паказаны простымі сімваламі. Мова ўзяла базавыя семантычныя элементы з усіх моў, але ў ёй паведамленні, хаця і ствараюцца, але з’яўляюцца свабоднымі ад усіх меж. Сама назва мовы перакладаецца як “мова прасторы” ці “мова космасу”: a — прастора, космас, U -дух, I — гук. Акрамя гэтага кожны гук з’яўляецца звязаным з вызначаемым ім паняццем, напрыклад б, вымаўляемы шляхам сціскання двух губ адна з адной абазначае разам і абазначаецца двумя кропкамі, злучанымі лініяй.

Мова была створана каб замяніць мовы і коды простым, лагічным інструментам зносін. Яна магла потым стаць інструментам які б мог сцерці межы паміж нацыянальнымі прасторамі і нават космасам. Аўтар мовы лічыў, што структура мовы з’яўляецца настолькі відавочнай, што з’яўляецца прыгоднаў для зносінаў з ішапланяцянамі. Уэйлгард хацеў, каб семантычная будова словаў, якія ён прапанаваў дазволіла б іншапланяцянам зразумець ход чалавечых думак.

Фанетыка і базавыя паняцці

Мова складаецца з 42 фанем, кожная з якіх мае свой сэнс. Фанемы складаюцца з 23 галосных: 7 кароткіз (a, e, i, u, o, y, q), 5 доўгіх (A, E, I, U, O), 5 кароткіх назальных (a*, e*, i* u*, o*), 6 доўгіх назальных (A*, E*, I*, U*, O*, Y*) і 19 зычных (b, c, d, f, g, h, j, k, l, m, n, p, r, s, t, w).

ВызначэннеГучаннеЗначэннеАдлюстраванне
a[a]прасторакруг
e[e]рухспіраль
i[i]святло
u[u]чалавек, асобаногі
o[o]жыццёлісток
y[y]адмаўленне
q[œ]?умова
A[a:]час
E[e:]матэрыя
I[i:]гук
U[u:]дух, свядомасць
O[o:]адчуванне
a*[ã]1
e*[ë]2
i*[ĩ]3
u*[ũ]4
o*[õ]5
A*[ã*]6
E*[ë*]7
I*[ĩ]8
U*[ű*]9
Y*[ÿ]10
b[b]0
c[c]існаванне, быццё, сутнасць
d[d]скрозь, праз, у сэнсе
f[f]гэты
g[g]унутрыакружнасць з кропкай унутры
h[h]пытанне
j[ʒ]роўнасць, гарызантальнасць, цотнасць
k[k]зверху
l[l]акружнасць, цыкл
m[m]якасць
n[n]колькасць, множны лік
p[p]да, раней
r[r]станоўчы
s[s]рэч
t[t]у кірунку дастрэлка направа
v[v]актыўнасцьмаланка
w[w]магутнасць, улада, уплыў
x[w]адносіны
z[z]частка

Лексіка

Уся лексіка будуецца праз камбінаванне базавых паняццяў

СловаСэнсДэкампазіцыя
kUбогвышэйшы дух
kna-uанёлвельмі высока нябесны чалавек
yrkUСатанане станоўчы вышэйшы дух
osжывёлажывая рэч
bosсвойская жывёларазам жывая рэч
waubosсабакауплыў прасторы чалавек разам жывая рэч
bo*zvosкотразам пяць частак актыўная жывая рэч
ukbosконьчалавек зверху разам жывая рэч
ko*zvosлеўзверху пяць частак актыўная жывая рэч
kEosптушкаваздушная жывёла — верхняя матэрыя жывая рэч
jEosрыбагарызантальная матэрыяльная жывая рэч
tokдрэванапрамак жыцця ўверх
otфруктжыццёвы напрамак
nakotяблыкшмат прасторы ўверх жыццёвы напрамак
jEnвадавадкасць множнасць — гарызантальная матэрыя множнасць
jEвадкасцьгарызантальная матэрыя
kEпаветраверхняя матэрыя
iEагоньсвятлавая матэрыя
iEvспальваннеуздзеянне агню — святлавая матэрыя ўздзеянне
wEкаменьмоцная матэрыя
a*kiсонцапершая зорка — першае верхняе святло
e*kiмесяцдругая зорка — другое верхняе святло
kiзоркаверхняе святло
jEgedлодкавадкасны аўтамабіль — гарызантальная матэрыя унутры рух праз
(da)gedаўтамабіль(праз прастору) унутры рух праз
kEgetсамалётпаветраны аўтамабіль — верхняя матэрыя унутры рух праз
ugaдомчалавек унутры прастора
e*i-krEзолатажоўтая верхняя станоўчая матэрыя — другі свет верхняя станоўчая матэрыя
wrEжалезамоцна станоўчая матэрыя
Ez-a*вадародматэрыяльная частка адзін
okEzкіслароджыццёвая вержне матэрыяльная частка
iOvзроксвятло адчуванне дзея
IOvслыхгук адчуванне дзея
iOzвокасвятло адчуванне частка
IOzвухагук адчуванне частка
bo*рукаразам пяць
yk-bo*наганіжняя рука — не верх разам пяць
kUgгалававерх усведамленне унутры
kogzшыяверх жыццё ўнутры частка
ogtaротжыццё ўнутры кірунак прастора
kEmOzносверх матэрыя якасць адчуваючая частка
gOzязыкунутры адчуваючая частка
odzEvzзубжыццё скрозь частка матэрыі падзяляючая частка
dovхарчаваннескрозь жыццё дзеянне
jEvпіццёвадкасць дзея — гарызантальная матэрыя дзея
avхадапрасторавая дзея
tevпрыходкірунак рух дзея
namвялікішмат прасторы якасць
ynaмаленькіняма шмат прасторы
a*namдоўгіпершага шмат прасторы якасць
damшырокіпраз прастору якасць
rUmдобрыстаноўчага духа якасць
yaнідзеняма прасторы
yAніколіняма часу
yrне!, адмоўныняма станоўчага
ycадсутнічаеняма існавання
ygпа-за, звонку
ykзнізу, унізене зверху
Y*nніштоноль колькасць
ynмалане шмат
yvжаночы, пасіўныне актыўны
fuягэты чалавек
fnuмыгэтыя шмат людзей
faтутгэта месца
ifaтамне гэта месца
fEгэтагэтая матэрыя
pfEтоперад гэтай матэрыяй
buтыразма чалавек
bnuвыразам шмат чалавек
vuён, мужчынаактыўны чалавек
yvuяна жанчынане актыўны чалавек
bimбелыразам святло якасць
ybimчорныняма разам святло якасць
a*imчырвоныпершая якасць святла
e*imжоўтыдругая якасць святла
i*imзялёнытрэцяя якасць святла
u*imсінічацвёртая якасць святла
o*imфіялетавыпятая якасць святла

Прыклад тэкста

Працэс пераклада на гэтую мову выпадковага тэкста, выкарыстоўваючы схему SVO: “Сюжэт падзелены на тры часткі. У першай распавядаецца аб старым. Слова “сюжэт” магчыма замяніць на “гісторыя”. Яе ў сваю чаргу можна ўявіць як “часовае чалавека-жыццёвае скрозь-праходзячае асвятленне”. Гэта будзе “A-uode-i” (дэфісы выкарыстаны дзяля падзялення асобных комплексных вобразаў, каб пазбегнуць памылковых злучэнняў). У канцы дабаўляецца “рэч” дзяля вызначэння гэтага як назоўніка Падзелены — відавочна pbc-xv, гэта значыць дзея частак з таго, што раней было цэлым (раней разаі быццё — частка дзея). У канцы трэба дадаць “якасць”, таму што такімсюжэт зрабіўся пасля дзеі, цяпер гэта яго якасць. “На тры часткі” — проста i*z, будзе азначэннем. Дадаем “выказнік”. Вынік: “A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. Наступны сказ трохі больш складаны: акалічнасць адкладваецца ў канец. “Распавядаецца” — дзея асвяшчэння свядомае, Uiv. Яно накіравана да старога: доўга жывучага чалавека,nAo-vu. Атрымліваецца Nao-vi t Uiv Як бачна, у дадзеным выпадку t-нешта накшталт прыназоўніка. Паслядоўнасць такая, таму што азначэнне павінна быць перад азначаемым. Цяпер засталася толькі акалічнасць, яе можна аддзяліць коскай, каб пазбегнуць цяжкасцей. У выніку атрымліваем тэкст: A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. nAo-vu t Uiv a*z

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Апрыёрныя мовы
Катэгорыя·Штучныя мовы