wd wp Пошук:

45-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння

45-я асобная гвардзейская ордэнаў Кутузава і Аляксандра Неўскага брыгада спецыяльнага прызначэння — вайсковая частка Паветрана-дэсантных войскаў РФ. Да 2015 года — полк. Падраздзяленне сфарміравана ў лютым 1994 года на базе 218-га і 901-га асобных батальёнаў спецыяльнага прызначэння. Байцы брыгада ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Чачні, Паўднёвай Асеціі і Сірыі, былі задзейнічаныя ў аперацыі ў Казахстане. На 2020 год за час удзелу ў баявых дзеяннях полк страціў забітымі 44 чалавекі, больш за 80 вайскоўцаў было паранена. За мужнасць і гераізм пры выкананні тых ці іншых баявых задач многія вайскоўцы ўзнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Паветрана-дэсантныя войскі Расіі