wd wp Пошук:

(433) Эрас

433 Э́рас — астэроід, які абарачаецца вакол Сонца па эліптычнай арбіце, што праходзіць пераважна паміж арбітамі Зямлі і Марса. Належыць да ліку калязямных аб’ектаў. Названы ў гонар старажытнагрэчаскага бога кахання.

Сярэдняя адлегласць ад Сонца 172,8 млн км. Памеры астэроіда: 33x13x13 км.

31 студзеня 2012 Эрас пройдзе на адлегласці прыкладна 0,179 а. а. (26,7 млн км) ад Зямлі, дасягнуўшы зорнай велічыні +8,5.

Эрас — пакуль адзіны астэроід, на які змог сесці касмічны апарат-зонд (NEAR — Shoemaker).

Даследаванне

Астэроід адкрыты ў 1898 нямецкім астраномам Карлам Вітам.

У 1995 Кангрэс ЗША прыняў праграму па пошуку і даследаванню калязямных астэроідаў. Першым касмічным апаратам, запушчаным у рамках адпаведнай праграмы NASA стаў NEAR — Shoemaker. Старт апарата адбыўся 17 лютага 1996. 14 лютага 2000 NEAR выйшаў на арбіту блізкую да эліптычнай (323 на 370 км) вакол астэроіда 433 Эрас. На працягу наступных двух месяцаў апарат паступова набліжаўся да астероіда, пакуль адлегласць да малой планеты не склала 50 км. На гэтай арбіце NEAR застаўся да жніўня, пасля чаго ён пабываў яшчэ на некалькіх арбітах, а ў снежні 2000 наблізіўся да паверхні астэроіда амаль ушчыльную. За гэты час навукоўцы атрымалі каштоўную інфармацыю аб Эрасе.

12 лютага 2001 пачаліся манеўры па зніжэнні касмічнага апарата NEAR — Shoemaker на паверхню астэроіда 433 Эрас, у выніку адбылося судакрананне апарата з паверхняю астэроіда. Да самай пасадкі з борта зонда на Зямлю поступалі фатаграфіі. Спектрометр і магнітометр перадавалі звесткі аб складзе парод і магнітным полі астэроіда да пачатку красавіка 2001.

Зноскі

  1. JPL Small-Body Database
  2. JPL Small-Body Database Browser: 433 Eros (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 27 лістапада 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астэроіды, якія збліжаюцца з Зямлёй
Катэгорыя·Астэроіды класа S
Катэгорыя·Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1898 годзе
Катэгорыя·Астэроіды, якія перасякаюць арбіту Марса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астэроіды паводле алфавіта
Катэгорыя·Астэроіды дыяметрам ад 2 да 40 км
Катэгорыя·Амуры (астэроіды)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з некарэктнай датай адкрыцця ў картцы астранамічнага аб’екта