wd wp Пошук:

30 Авена B b

30 Авена B b — экзапланета (газавы гігант) у зоркі 30 Авена B у кратнай (чацвярной) сістэме 30 Авена, аддаленая ад Зямлі на 136 светлавых гадоў у кірунку да сузор’я Авен.

Маса планеты ацэньваецца прыблізна ў 9,88 MJ. З’яўляецца адзіным вядомым планетарным аб’ектам у сістэме 30 Авена[1].

Матчына зорка мае спектральны клас F6 V, яе ўзрост ацэньваецца ў 30 млн гадоў. 30 Авена B з’яўляецца кампанентам двайной сістэмы, абарачаючыся разам з 30 Авена C вакол агульнага цэнтра мас з яшчэ адной двайной сістэмай зорак 30 Авена A і 30 Авена D[2]. Такім чынам, 30 Авена — гэта характэрная іерархічная кратная зорная сістэма. Сістэмы, падобныя 30 Авена, не з’яўляюцца рэдкасцю. Навукоўцы лічаць, што каля 4 % усіх сістэм падобныя да сістэмы 30 Авена і маюць 4 зоркі[3].

Экзапланета размешчана ў прыдатнай для жыцця зоне і абарачаецца вакол матчынай зоркі за 335 дзён[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 The planetary system 30 Ari hosts at least one planet. Note that the system is a multiple star system. It hosts at least 4 stellar components.(нявызн.). Open Exoplanet Сatalogue. openexoplanetcatalogue.com (27 лістапада 2009).
  2. Planet 30 Ari B b(нявызн.). Exoplanet EU. exoplanet.eu (27 лістапада 2009).
  3. Lewis C. Roberts 30 Ari Bb: Super-Jupiter Exoplanet Orbiting in Quadruple Star System(нявызн.). SCI News. sci-news.com (15 сакавіка 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Газавыя гіганты
Катэгорыя·Экзапланеты, адкрытым метадам доплераўскай спектраскапіі
Катэгорыя·Экзапланеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Экзапланеты, адкрытыя ў 2009 годзе