wd wp Пошук:

225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава

225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворавапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Будзённага, імя Суворава (арганізаваны ў ліпені 1942 года), імя Фрунзэ (арганізаваны ў кастрычніку 1942), вылучаных партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. На базе атрадаў вылучаных з брыгады, створана 95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1040 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях. У жніўні 1943 года на ўчастках ВоўчкавічыФаніпаль, ТалькаПухавічы, СлуцкЦімкавічы падарвалі 1400 рэек. У красавіку 1943 года каля вёскі Шчыткавічы Старадарожскага раёна, у красавіку 1944 ва ўсходняй частцы Грэскага раёна вялі баі з карнікамі.

Памяць

У 1969 годзе ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе