wd wp Пошук:

15 cm Kanone 16

15 cm Kanone 16 — нямецкая цяжкая палявая гармата узору 1916 года. Выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны і Другой сусветнай вайны.

Апісанне канструкцыі

Гэта гармата была адной з самых цяжкіх, таму ў якасці лафета яму служылі чатырохколавыя драбіна са сталёвымі коламі. Асобна транспартаваліся гарматны шчыт і ствол. Гармата магла страляць двума тыпамі фугасных снарадаў: выкарыстоўваліся тры зарады, давалых розную хуткасць. Першы зарад даваў пачатковую хуткасць у 555 м/с, уторай — у 696 м/с, трэці — у 757 м/с.

Гісторыя

Гармата знаходзілася на ўзбраенні Германскай імперыі ў Першую сусветную вайну. Па сканчэнню вайны ўсе гарматы былі перададзены Бельгіі як частку вайсковых рэпарацый. У Другую міравую пасля акупацыі Бельгіі вермахт вярнуў сабе гарматы і прысвоіў ім назву 15 cm K 429(b). Яны выкарыстоўваліся для берагавой абароны (галоўным чынам на Атлантычным вале). У 1941 годзе частку гарматаў усталявалі на лафеты ад 21 cm Mrs.18, стварыўшы новы варыянт гарматы.

15 cm Kanone 16

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артылерыя калібра 150 мм
Катэгорыя·Палявыя гарматы
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта