wd wp Пошук:

141 R

Паравоз 141 R (мянушка Libération (фр. Вызваленне) — паравоз тыпу 1-4-1, які пастаўляўся паўночнаамерыканскімі заводамі з ліпеня 1945 па ліпень 1947 года гг. у Францыю. Эксплуатаваўся на ўсёй сеткі Нацыянальных французскіх чыгунак.

Перадгісторыя

У канцы Другой сусветнай вайны ў Францыі, якая была толькі вызваленая ад нямецкай акупацыі, пачалося аднаўленне прамысловасці. Ад чыгуначнага транспарту патрабавалася выконваць вялікі аб’ём перавозак, але лакаматываў катастрафічна не хапала. Аднак французскія заводы яшчэ не былі гатовыя да масавага выпуску паравозаў.

Тады было вырашана звярнуцца па дапамогу да паўночнаамерыканскіх лакаматывабудаўнічых прадпрыемстваў. Заводу Baldwin паступае заказ на выраб паравоза тыпу 1-4-1. У выніку тэрміновасці замовы, на заводзе было вырашана ўзяць за аснову паравоз тыпу 1-4-1 у палегчанай мадыфікацыі, які выпускаўся ў перыяд Першай сусветнай вайны. Змены унесеныя ў яго канструкцыю былі адносна невялікімі, у тым ліку: ўстаноўка буфераў, іскралавільніка, была змененая канструкцыя дзверцаў дымавой скрынкі і г.д.

Пабудова

У лютым 1945 года тром амерыканскім заводам «Вялікай тройкі» (ALCO, Baldwin, Lima) быў выдадзены заказ на пабудову 700 паравозаў. Пасля таго, як праблемы з фінансаваннем былі вырашаны, заводам паступіў яшчэ адзін заказ, але ўжо на 640 паравозаў. Акрамя гэтага, у будаўніцтва паравозаў другой партыі былі ўцягнутыя і 2 канадскія заводы — CLC і MLW. 17 лістапада 1945 г. першыя паравозы прыбылі ў Францыю, дзе ім прысвоілі пазначэнне серыі 141 R і нумары № 1-1340.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Паравозы тыпу 1-4-1
Катэгорыя·Паравозы Baldwin
Катэгорыя·Паравозы паводле алфавіта
Катэгорыя·Паравозы MLW
Катэгорыя·Паравозы ALCO
Катэгорыя·Паравозы Францыі
Катэгорыя·Паравозы CLC
Катэгорыя·Паравозы Lima
Катэгорыя·Лакаматывы, якія з'явіліся ў 1945 годзе