wd wp Пошук:

10.5 cm leFH 16

10.5-cm-leichte Feldhaubitze 16 (10.5 cm leFH 16) — нямецкая 105-мм палявая гаўбіца. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны, Другой сусветнай вайны.10.5 cm leFH 16 быў уведзены ў 1916 годзе як пераемнік 10,5 см Feldhaubitze 98/09 з даўжэйшым ствалом і, такім чынам, больш вялікай далёкасцю стральбы. Ён меў той жа лафет, што і 7,7 см FK 16. Пасля вайны некаторая колькасць гаўбіц была атрымана Бельгіяй у якасці вайсковых трафеяў. Бельгійскае пазначэнне — Obusier de 105 GP. Заставалася асноўнай артылерыйскай гарматай Вермахта да прыняцце на ўзбраенне гаўбіцы 10,5 cm leFH 18, пасля чаго была перададзена рэзервовым і навучальным падраздзяленням.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Артылерыя калібра 105 мм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гаўбіцы