1-ы Мі́нскі прыгарадны сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе гарадской рысы горада Мінска. Цэнтр — горад Мінск.
Утвораны 1 студзеня 1925 года як Пятроўшчынскі сельсавет у складзе гарадской рысы горада Мінска. Цэнтр — вёска Лошыца Немаршанская. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятроўшчына. 7 красавіка 1927 года перайменаваны ў 1-ы Мінскі прыгарадны сельсавет з цэнтрам у горадзе Мінск. 17 лютага 1930 года аб’яднаны са Сляпянскім сельсаветам у Мінскі прыгарадны сельсавет.