wd wp Пошук:

Яўстах Севярын Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сапега. Яўстах Севярын Сапега (7 жніўня 1916 года, Спуша[d], Лідскі павет — 2 сакавіка 2004, Найробі, Кенія) — прафесійны паляўнічы, паручнік кавалерыі Польскага Войска, гісторык роду Сапегаў.

Біяграфія

Быў братам Яна Андрэя(польск.) бел., Льва Юрыя(польск.) бел. і Эльжбеты(польск.) бел..

Скончыў сярэднюю школу ў Пшчыне, дзе быў выхаванцам праф. Вацлава Іваноўскага. 19 верасня 1934 года паступіў у школу падафіцэраў рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе (Польшча). Навучанне скончыў 15 ліпеня 1935 года і атрымаў званне ўзводнага падхарунжага, быў накіраваны ў 2-і Полк грахоўскіх уланаў у Сувалках. Паступіў у Вышэйшую гандлёвую школу ў Антверпене, адкуль перайшоў у 1938 годзе ў Вышэйшую каланіяльную школу там жа.

У званні падпаручніка кавалерыі прыняў удзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года ў складзе Сувалкаўскай брыгады кавалерыі. Быў узнагароджаны Крыжом Валечных. З 1939 па 1945 год знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных Oflag II C Woldenberg на тэрыторыи Германіі (цяпер мястэчка Дабегнеў).

У апошнія месяцы вайны разам са сваім братам Львом уцёк ад наступаючай Чырвонай арміі: паколькі абодва былі арыстакратамі і сынамі польскага палітыка, мелі падставы баяцца рэпрэсій. Даехаў да Грабаў, дзе з дапамогай іншых польскіх ваеннапалонных захапіў стайні, дзе ўтрымліваліся таксама коні, скрадзеныя немцамі ў Польшчы. Там жа пазнаёміўся і ажаніўся з Антоніяй Марыяй Сяменскай.

У 1947 годзе з’ехаў у Кенію, дзе займаўся гандлем металаломам, затым здабычай каштоўных камянёў, а таксама прафесійным паляваннем. Цягам 40 гадоў збіраў матэрыялы для манаграфіі пра гісторыю роду Сапегаў, якую выдаў у 1995 годзе пад назвай «Сапежынскі дом». Таксама напісаў аўтабіяграфію «Так было, або недэмакратычныя ўспаміны Яўстаха Сапегі», якая была выдадзена ў 1999 годзе (англамоўнае выданне «The way it was», Nairobi 2006). З’яўляецца суаўтарам разам з Паўлам Кардашам кнігі «Сафары. Паляванне ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы», якая ўбачыла свет у 2000 годзе.

87-гадовы Яўстах Сапега памёр у Найробі, сталіцы Кеніі. Быў пахаваны ў Боцьках у Падляскім ваяводстве.

Сям’я і дзеці

24 лістапада 1945 года ажаніўся з Антанінай Марыяй Сяменскай[pl] (25 верасня 1922 — 16 жніўня 1996), дачкой Стэфана Сяменскага і Ядвігі Гарадзінскай. Іх дзеці:

14 лютага 2003 года ў Найробі другі раз ажаніўся з Эльжбетай Гняздоўскай (нар. 2 жніўня 1938).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе
Катэгорыя·Паляўнічыя
Катэгорыя·Памерлі ў Найробі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)