Яўнпіебалгскі край (лат.: Jaunpiebalgas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Латвіі ў вобласці Відзэмэ. Край складаецца з двух валасцей, цэнтрам края з’яўляецца пасёлак Яўнпіебалга.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года складала 2671 чалавек[1]. Плошча края — 251 км²[2].