wd wp Пошук:

Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч. Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч (нар. 1957) — беларускі ўрач, хірург-траўматолаг, артапед. Доктар медыцынскіх навук (2003). Прафесар кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на базе 6-ай гарадской клінічнай бальніцы, г. Мінск[2].

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1980 годзе лячэбнага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працуе ў 6 ГКБ г. Мінска: спачатку на пасадзе ўрача траўматолага-артапеда, а з 1989 па 2007 гг — загадчыка траўматолага-артапедычнага аддзялення для дарослых. З 2007 года — прафесар, а з 2014 года — загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ (база кафедры — Гарадскі клінічны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў 6 ГКБ г. Мінска)[3].

Навуковая дзейнасць

Прафесійныя інтарэсы: траўматычныя пашкоджанні; артапедычныя захворванні костак і суставаў; хірургічнае лячэнне траўм; паталогія каленнага і тазасцегнавага суставаў і інш[2].

У 2008 годзе прысвоена званне прафесара. Падрыхтаваў цэлую плеяду ўрачоў і маладых вучоных, якія працуюць у розных клініках краіны і блізкага замежжа[3].

З’яўляецца Старшынёй Рэспубліканскага таварыства траўматолагаў-артапедаў[3].

Неаднаразова выступаў з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях таварыства траўматолагаў-артапедаў, розных канферэнцыях, кангрэсах, сімпозіумах па траўматалогіі і артапедыі, якія праводзіліся як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі[3].

За час сваёй працоўнай дзейнасці выканаў звыш 8000 аператыўных умяшанняў пры рознай паталогіі апорна-рухальнага апарата, у тым ліку ўнікальныя рэканструктыўныя аперацыі на плечавым суставе[3].

Мае 20 гадовы практычны вопыт эндапратэзавання тазасцегнавага і каленнага суставаў — выканана больш за 3000 аперацый. Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі[3].

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-361660&strq=l_siz=20
  2. 1 2 Макаревич, Евгений Реональдович (доктор медицинских наук; род. 1957) (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 Макаревич Евгений Реональдович (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Траўматолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артапеды Беларусі
Катэгорыя·Загадчыкі кафедраў БДМУ
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ