wd wp Пошук:

Яўген Рыгоравіч Лецка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лецка. Яўген Рыгоравіч Лецка (нар. 20 красавіка 1944, в. Пабрэззе, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1968). Працаваў на заводзе, настаўнікам, карэспандэнтам радыёвяшчання. 3 1971 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, з 1986 у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1997 дырэктар выдавецтва «Бацькаўшчына».

Друкуецца з 1968. Даследуе мастацкую адметнасць, стыль сучасных беларускіх празаікаў, узаемадзеянне літаратуры і чытача (зборнік «Выхаваўчая роля літаратуры», 1980). У аповесцях «Па цаліку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) выяўляецца псіхалагізм, выразнасць малюнка характараў, добрае адчуванне мовы. Складальнік літаратуразнаўчага зборніка «Вобраз» (1981), зборнікаў апавяданняў маладых беларускіх пісьменнікаў «Цяпло на першацвет» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў М. Дзяшкевіча (1991), Л. Калюгі (1992), А. Мрыя (1993) і інш.

Старшыня Аргкамітэта (1989-90) і Рады (1990-93) Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі