wd wp Пошук:

Яўген Паўлавіч Арабей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арабей.

Яўген Паўлавіч Арабей (нар. 27 лютага 1951, в. Старажоўшчына, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1977 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, А. Д. Кудзіненка, М. Д. Чураба, М. М. Суцягін). У 1977—1996 гадах працаваў у інстытуце «Сельгастэхпраект»; у 1996—2007 гадах у ТАА «КМК-2» (праектнае прадпрыемства); у 2007—2008 гадах у ПБУП «Дом Парк»; з 2008 года ПГУП «ВендаБел БудКамплект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2003 года.

Творчасць

Асноўныя працы: галерэя мэблі «DOMUS» з добраўпарадкаваннем тэрыторыі па вул. М. Багдановіча (1999, будаўніцтва ў 2000—2001; сааўтар А. Лобушкін), карэктоўка АБК з размяшчэннем у цокальным паверсе бара-рэстарана па вул. Варвашэні (2003, будаўніцтва ў 2003—2004; сааўтары Маргун, Нікалаева), афтальмалагічны лячэбна-дыягнастычны цэнтр па вул. Клумава (2003, будаўніцтва ў 2004—2007; сааўтары Д. Мерзлякоў, А. Рыбак, І. Чангавая), рэканструкцыі комплексаў будынкаў, для размяшчэння бізнес-цэнтра па вул. Смаленскай (2004, будаўніцтва ў 2005—2007; сааўтары Д. Мерзлякоў, Т. Бандарэнка), адміністрацыйны будынак па вул. Альшэўскага, 20 (2004, будаўніцтва ў 2006—2008; сааўтары Д. Мерзлякоў, А. Рыбак, І. Чангавая), станцыя тэхнічнага абслугоўвання з мыйкай, крамай і адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул. П. Панчанкі — усе ў Мінску.

Узнагароды

Пераможца Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (Брэст, 2001) у намінацыі «Інтэр’еры будынкаў і збудаванняў» за рэалізацыю праекта галерэі мэблі «DOMUS» з добраўпарадкаваннем тэрыторыі па вул. М. Багдановіча ў г. Мінску (сааўтар А. Лобушкін).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў