wd wp Пошук:

Яўген Занкавіч

Яўген Занкавіч (Аўген Занкавіч, Занковіч) (21 кастрычніка 19237 снежня 1997) — беларускі грамадскі і эміграцыйны дзеяч. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Саюза беларускай моладзі у Паставах.[1] Другі віцэ-прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады.[2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў 21 кастрычніка 1923 года ў Шаркаўшчыне ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Быў малодшым сынам у сям’і праваслаўнага святара Міхаіла Занкавіча.

Падчас Другой сусветнай вайны, пасля прыходу немцаў вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. Далучыўся да Саюза беларускай моладзі, быў прызначаны кіраўніком СБМ у Паставах. Стаў сябрам нелегальнай Беларускай незалежнай партыі, а таксама сябрам Замежнага сектару БНП.

Летам 1944 года эвакуяваўся ў Германію. Пасля вайны жыў у беларускім лагеры ў Ватэнштэце, быў кіраўніком лагернай паліцыі, а таксама адным з арганізатараў валейбольнай каманды «Нёман». У канцы 1940-х пераехаў у ЗША ў Саўт-Рывер. Удзельнічаў у грамадскім жыцці беларусаў у Нью-Джэрсі, спяваў у беларускім царкоўным і свецкім хорах. У верасні 1954 года пасля 14-га Пленума БЦР быў прызначаны намеснікам старшыні прэзідыума пленума, то бок віцэ-прэзідэнтам.

Памёр 7 снежня 1997 года. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы. Пакініў пяць дачок.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
  2. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 21 кастрычніка. Аўген Занкавіч(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20.10.2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчыне
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі