wd wp Пошук:

Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаварухін.

Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін (14 мая 1941 — 14 верасня 1998) — савецкі ваенны хірург. Палкоўнік медыцынскай службы[1]. Заслужаны ўрач БССР (1987).

Біяграфія

Выпускнік факультэта падрыхтоўкі ваенных урачоў для ракетных і сухапутных войскаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава г. Ленінграда (1964)[1].

Праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскіх пунктаў розных батальёнаў, камандзіра эвакуацыйнага ўзвода, прыёмна-сартавальнага ўзвода медыцынскай роты ў складзе розных батальёнаў (1964—1971). Начальнік хірургічнага аддзялення 859 Ваеннага шпіталя Беларускай ваеннай акругі (Паўлінава; 1973—1975); урач хірургічнага аддзялення, затым — начальнік аддзялення сасудзістай хірургіі 432 акруговага ваеннага шпіталя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі (1975—1980); галоўны хірург Беларускай ваеннай акругі ВС СССР (1985—1992)[1].

Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1].

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (участак 14, рад 10, магіла № ​​15)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны шматлікімі медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Говорухин Евгений Дмитриевич (14.05.1941 — 14.09.1998) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Палкоўнікі медыцынскай службы (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Беларусі
Катэгорыя·Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»