wd wp Пошук:

Яўген Аляксеевіч Сялюнін

Яўген Аляксеевіч Сялюнін (? — 2017) — беларускі біятланіст і трэнер па біятлоне. Заслужаны трэнер БССР па біятлоне. Кандыдат педагагічных навук[1][2].

Біяграфія

Яўген Аляксеевіч Сялюнін быў адным з першых вучняў легендарнага трэнера Мікалая Сямёнавіча Матасава(wd) бел., уваходзіў у склад зборнай каманды БССР па біятлоне і меў званне майстра спорту. Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры з’яўляўся трэнерам зборнай БССР. За асаблівыя заслугі яму было прысвоена званне Заслужанага трэнера БССР па біятлоне. Сярод яго выхаванцаў былі чэмпіён Спартакіяды народаў СССР Вячаслаў Талкачоў(wd) бел. і чэмпіён свету сярод юніёраў Мікалай Правалоцкі[1].

Навуковая дзейнасць

Працаваў на кафедры лыжнага і стралковага спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, меў вучоную ступень кандыдата педагагічных навук[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Руководство и коллектив Белорусской федерации биатлона выражает глубокие соболезнования родным и близким Евгения Алексеевича Селюнина (руск.)
  2. Селюнин, Евгений Алексеевич (кандидат педагогических наук, физическая культура и спорт) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Біятланісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры СССР
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»