wd wp Пошук:

Яўген Аляксеевіч Барбашын

Яўген Аляксеевіч Барбашын (17 студзеня 1918, с. Уінскае, Пермскі край — 5 ліпеня 1969) — беларускі савецкі матэматык. Акадэмік АН БССР (1966), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (1951)[3].

Біяграфія

Скончыў Уральскі ўніверсітэт у 1940 годзе. У 1961—1966 гадах загадчык аддзела матэматычнага аналізу матэматычнага інстытута АН СССР (Свярдлоўскае аддзяленне), з 1966 года загадчык лабараторыі прыкладной матэматыкі і механікі Інстытута матэматыкі АН БССР і адначасова загадчык кафедры прыкладной матэматыкі БДУ[3].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне дыферэнцыяльных раўнанняў, тэорыі ўстойлівасці руху. Развіў тэорыю дынамічных сістэм(руск.) бел. без здагадкі адзінасці, выканаў серыю работ па праграмнаму рэгуляванню, у якіх асветленая сувязь задачы аб ажыццяўленні праграмных рухаў з агульнай тэорыяй устойлівасці руху(руск.) бел., з тэорыяй аптымальных працэсаў і з тэорыяй набліжэння функцый(руск.) бел.[3].

Навуковыя працы

Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій[4].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1972 года за цыкл работ па праблемах ўстойлівасці сістэм аўтаматычнага рэгулявання, апублікаваных у 1967—1970 гадах[3]. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), медалямі[4].

Зноскі

  1. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. http://wwwrus.imm.uran.ru/AboutInstitute/HistoryInPersons/%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B1%D0%B0%D1%88%D0%B8%D0%BD%20%D0%95%D0%B2%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B9%20%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B5%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87.aspx
  3. 1 2 3 4 Барбашин Евгений Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 41. — 737 с.
  4. 1 2 Академик БАРБАШИН Евгений Алексеевич (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Інстытут матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Уральскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пермскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных