wd wp Пошук:

Яўген Аляксандравіч Гаранічаў

Яўген Аляксандравіч Гаранічаў (нар. 13 лютага 1988, Новаільінскі, Пермскі край) — расійскі біятланіст, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў індывідуальнай гонцы,[2] майстар спорту, трохразовы чэмпіён Расіі.

Спартыўная кар’ера

У пасёлку Новаільінскій, дзе нарадзіўся і вырас Яўген Гаранічаў, са спартыўных секцый была толькі лыжная, таму менавіта туды следам за сваім старэйшым сынам бацькі прывялі васьмігадовага Яўгена. Так ён пачаў займацца лыжнымі гонкамі, прычым вельмі паспяхова.

На першынстве свету ў італьянскім Мальсе ён разам з Андрэем Фелерам, Пятром Седовым і Раулем Шакірзянавым стаў першым у эстафеце 4х5 км.[3] А на чэмпіянаце свету сярод юніёраў і моладзі ў італьянскім горадзе Тарвізіа ў эстафеце 4х5 кіламетраў квартэт зборнай Расіі ў складзе Івана Іванова, Дзмітрыя Васільева, Яўгена Гаранічава і Андрэя Парфёнава заваяваў другое месца. Расійскія спартсмены саступілі лыжнікам з Швецыі ўсяго 0,3 секунды.[4]

У біятлон Яўген Гаранічаў перайшоў у 2008 годзе па нарадзе свайго земляка Уладзіміра Алікіна.[5] У Пермскай вобласці не было ўмоў для развіцця лыжаў. Спартсменаў нават не вазілі на зборы, бракавала спонсараў. Тады юны лыжнік звярнуўся да В. А. Алікіна, які пазнаёміў яго з Максімам Уладзіміравічам Кугаеўскім, трэнерам біятланістаў Цюменскай каманды.[6]

Першы і вельмі важкі поспех прыйшоў да спартсмена на традыцыйных спаборніцтвах «Іжэўская вінтоўка», дзе сабраліся наймацнейшыя страляючыя лыжнікі краіны. Яўген заняў ганаровае 4-е месца ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў, а ў спрынце ўвайшоў у дзесятку наймацнейшых. Дзякуючы гэтым вынікам Я. Гаранічаў заслужыў права выступаць на Кубку Еўропы.

На Чэмпіянаце Расіі ў 2010 годзе ва Уваце ў спрынце і пераследу быў чацвёртым, а ў мас-старце стаў бронзавым прызёрам.

У 2011 годзе дэбютаваў на этапе Кубка свету ў Антэрсельве. У першай спрынтэрскай гонцы заняў 13-е месца. Дэбют у эстафетных гонках у складзе зборнай Расіі для Яўгена выпаў на 23 студзеня 2011 года, калі ён сышоў на 2 этап, прыняўшы эстафету ад Антона Шыпуліна. У выніку біятланіст на 1 агнявым рубяжы дапусціў 2 промахі (выкарыстаў 2 дадатковыя патроны), затым на другой стральбе выкарыстаў 1 дадатковы патрон, сыходзячы на перадачу эстафеты з 9.5 секундамі адставання ад Б’ёрндалена. Прайграўшы на заключным крузе знакамітаму нарвежцу яшчэ 0.2 секунды, перадаў эстафету Андрэю Макавееву. У выніковым пратаколе зборная Расіі размясцілася на 4-м месцы, прапусціўшы наперад немцаў, італьянцаў і нарвежцаў.

На Універсіядзе 2011 Гаранічаў ўзяў тры медалі: бронзу ў спрынце, бронзу ў гонцы пераследу і серабро ў змешанай эстафеце.

Зноскі

  1. 1 2 Гаранічаў — бронзавы прызёр індывідуальнай гонкі на Алімпіядзе ў Сочы, вынікі гонак якой не ідуць у залік кубка свету па біятлоне 2013/2014.
  2. Биатлонист Евгений Гараничев принес России четвертую бронзу Олимпиады(руск.) , Коммерсантъ-Online (13 лютага 2014). Праверана 13 лютага 2014.
  3. Юниорская сборная России по лыжным гонкам — победитель первенства мира в эстафете 4х5 км!
  4. Лыжник из Пермского края Евгений Гараничев стал серебряным призером чемпионата мира
  5. Гараничев: в биатлон меня позвал Аликин(недаступная спасылка)
  6. Евгений ГАРАНИЧЕВ: «Понимаю, что нельзя сразу научиться стрелять» Архівавана 21 красавіка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біятланісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новаільінскі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе