wd wp Пошук:

Яўгенія Яфімаўна Ліневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліневіч. Яўгенія Яфімаўна Ліневіч (16 кастрычніка 1935, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе, аспірантуру ў 1967 г. У інстытуце пазнаёмілася з будучым мужам Яраславам Ліневічам. Працавала разам з ім у Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1962 года — аспірант, галоўны спецыяліст, старшы навуковы супрацоўнік БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Оршы (1959), Лепеля (1960), ПДП набярэжнай (1961), цэнтральнай часткі (1969) Віцебска, жылога раёна па Маскоўскай шашы ў Мінску (1963).

Аўтар 69 навуковых прац, у т.л.: «Планіроўка і забудова новых гарадоў Беларусі» (Масква, 1976), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (Мінск, 1986), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў БССР» (Мінск, 1986, у аўтарскім калектыве), «Планіроўка, забудова і добраўпарадкаванне раёнаў гарадскога будаўніцтва на намыўных тэрыторыях» (РКН 63-87, у аўтарскім калектыве).

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Яраславам Ліневічам (нар. 1932).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Оршы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Лепеля