wd wp Пошук:

Яфім Якаўлевіч Беленькі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беленькі.

Яфім Якаўлевіч Беленькі, партыйны псеўданім Сяргей (1875, в. Свержань, Рагачоўскі раён — 25 чэрвеня 1957) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі[1].

Біяграфія

Член КПСС з 1898. З 1901 член іскраўскай групы ў Мінску. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Мінскай арганізацыі РСДРП(б) (1903), удзельнік стварэння падпольнай друкарні Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП (1904), член Мінскага кааліцыйнага савета (1905)[1].

У 1906 сакратар Магілёўскага акруговага камітэта РСДРП, затым на падпольнай партыйнай працы ў Кіеве, Екацярынаслаўле. За рэвалюцыйную дзейнасць двойчы арыштаваны (1902, 1904), у 1907 годзе сасланы ў Валагодскую губерню. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917. У 1918-21 працаваў у ВСНГ, наркамаце РКІ, у 1922-39 у Наркамфіне СССР[1].

Сям’я

Браты – Рыгор Якаўлевіч Беленькі (Гірша Хацкелевіч; 1885-1938) і Абрам Якаўлевіч Беленькі (1883-1941), начальнік асабістай аховы У. І. Леніна.

Зноскі

  1. 1 2 3 Беленький Ефим Явовлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе