Яраслаў Гол (чэшск.: Jaroslav Goll; 11 ліпеня 1846, г. Хлумец, Чэхія — 8 ліпеня 1929) — чэшскі гісторык, паэт. Заснавальнік школы крыніцазнаўчага кірунку ў чэшскай гістарыяграфіі (школа Гола).
Вучань Е. Томека. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1870), дзе і працаваў (прафесар, 1880—1910), адначасова прафесар Гандлёвай акадэміі (1874—80). 3 1895 выдаваў «Český časopis historický» («Чэшскі гістарычны часопіс») і да 1918 яго кіраўнік. Член аўстрыйскай палаты паноў (1909—18). Аўтар прац па сярэдневяковай гісторыіі Чэхіі (пераважна XV—XVIII ст.), якую выкладаў з пазіцый пазітывізму. Пісаў вершы, перакладаў творы Ш. Бадлера.