wd wp Пошук:

Яраслаў Генадзевіч Ямпаль

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ямпаль. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яраслаў Ямпаль (нар. 21 красавіка 1990, Сватавэ, Луганская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Світ» з Новага Двура Мазавецкага.

Клубная кар’ера

Выхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за фарм-клуб «Шахцёр-3». З 2011 выступаў за мінскае «Дынама», у асноўным выхадзіў на замену. У кастрычніку 2012 спыніў супрацоўніцтва з мінскім клубам[2]. У пачатку 2013 вярнуўся на Украіну, трапіўшы ў склад белацэркаўскага «Арсенала», але гэты клуб не змог заявіць Ямпаля ў чэмпіянат, і ў ліпені ён перайшоў у краматорскі «Авангард».

У другой палове 2014 года гуляў за «Александрыю». У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з крыварожскім «Гарняком»[3]. У 2016—2017 гадах выступаў за «Чаркаскі Дняпро», а ў жніўні 2017 года перайшоў у «Сумы».

У лютым 2018 года стаў іграком клуба Прэм’ер-лігі — крапыўныцкай «Зоркі». У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт», а ў студзені 2019 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925». Па выніках сезона 2020/21 дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Прэм’ер-лігу, хоць рэдка з’яўляўся на полі. У ліпені 2021 года вярнуўся ў «Гарняк-Спорт».

У лютым 2022 года далучыўся да «Падолля» з Хмяльніцкага, аднак у сакавіку, не паспеўшы згуляць за хмяльніцкую каманду ў афіцыйных матчах, перайшоў у польскі «Світ».

Міжнародная кар’ера

Гуляў за юнацкую зборную Украіны.

Зноскі

  1. Yaroslav Yampol // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское “Динамо” рассталось с Ямполем
  3. Горняк подписал Чередниченко и Ямполя
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Чаркаскі Дняпро
Катэгорыя·Ігракі ФК Александрыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Краматорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Сумы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарняк Крывы Рог
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Камунальнік Луганск
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарняк-Спорт
Катэгорыя·Ігракі ФК Світ Новы Двур Мазавецкі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луганскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта