wd wp Пошук:

Яра

Яра (анг. Yarra River) — рака на поўдні штата Вікторыя, Аўстраліі. У ніжнім цячэнні ракі ў 1835 годзе заснаваны горад Мельбурн, другі па велічыні горад кантынента. Падчас залатой ліхаманкі ў штаце Вікторыя рака, яе берагі і пагоркі вакол былі крыніцай золата для шматлікіх старацеляў. Па гэтай прычыне ў многіх месцах ландшафт моцна змяніўся. У наш час рака служыць у рэкрэацыйных мэтах: на ёй займаюцца акадэмічным веславаннем, веславаннем на байдарках і каноэ і плаваннем.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Вікторыі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта