wd wp Пошук:

Ян ван Амстэл

Ян ван Амстэл, таксама Ян дэ Холандэр (нідэрл. Jan van Amstel; каля 1500, Амстэрдам — каля 1542) — фламандскі мастак, прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.

Біяграфія

Нідэрландскага паходжання. У гарадскіх кнігах запісаны як Ян Ван Амстэл Артсанэ. Верагодна, старэйшы брат Пітэра Артсена і зяць Пітэра Кука ван Альста.

Каля 1528 года пераехаў у Антверпен і быў прыняты ў гільдыю святога Лукі гэтага горада. Ажаніўся з Адрыянай ван Даорніке, якая пасля яго смерці зноў выйшла замуж і ў 1544 годзе нарадзіла будучага мастака Гіліса ван Конінгслоа.

Папярэднік Пітэра Брэйгеля. Пісаў карціны на рэлігійныя тэмы і жанравыя палотны, якія паказваюць сцэны ў карчмах і інш.

Памёр у Антверпене.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129695149 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jan Aertssone van Amstel // ECARTICO Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jan van Amstel // Art UK painters database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Памерлі ў 1542 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1500 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене