У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фішэр.
Ян Фішэр (чэш. Jan Fischer, нар. 2 студзеня 1951, Прага) — чэшскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр (да 2010).
Нарадзіўся ў сям’і вучонага. Скончыў Эканамічны ўніверсітэт у Празе. Спецыяліст у галіне эканамічнай статыстыкі. Доўгі час працаваў у статыстычным агенцтве Чэхаславакіі. Пасля 1990 года працягнуў кар’еру ў Чэшскім статыстычным агенцтве, узначальваў яго ў 2003—2009. Таксама займаўся праблемамі арганізацыі падліку галасоў на выбарах. Супрацоўнічаў з Еўрастат. Член КПЧ ў 1980—1989. Цяпер беспартыйны.