wd wp Пошук:

Ян Франс ван Дувен

Ян Франс ван Дувен (нід. Jan Frans van Douven. нар. 1656 г. Рурманд — пам. 1727 г. Дзюсельдорф) — галандскі мастак-партрэтыст лейдэнскай школы.

Жыццё і творчасць

Сын святара. Пасля ранняй смерці бацькі маці адпраўляе Яна на 2 года ў Льеж, дзе ён вучыцца маляванню ў мастака Габрыеля Ламерціна, а пазней — у яго стрыечнага брата Крыстафера Путлінка (абодва гэтыя яго настаўнікі вывучалі жывапіс у Рыме).

У 1682 годзе Ян Франс ван Дувен прыязджае ў Дзюсельдорф, дзе становіцца прыдворным мастаком пфальцкага курфюрста Іагана-Вільгельма. Тут ён стварае серыю партрэтаў, у тым ліку самага курфюрста і яго другой жонкі, Ганны Марыі Луізы дэ Медычы (Сцэны з жыцця двара ў Дзюсельдорфе). Ван Дувен сыграў таксама важную ролю ў стварэнні карціннай галерэі ў Дзюсельдорфскім палацы.

Я. Ф.ван Дувен суправаджаў таксама свайго гаспадара, Іагана-Вільгельма, у яго паездцы ў Вену, і там напісаў партрэты імператара і яго жонкі, а таксама некаторых прыдворных аўстрыйскага двара.

Галерэя

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Jan Frans Van Douven — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136434584 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Jan Frans van Douven

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1727 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Дзюсельдорфе
Катэгорыя·Прыдворныя мастакі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Лімбург (Нідэрланды)
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1656 годзе
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы