wd wp Пошук:

Ян Сікара

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сікара. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ян Сі́кара (чэшск.: Jan Sýkora; нар. 29 снежня 1993, Пльзень, Чэхія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца пльзенскай «Вікторыі» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Клубная кар’ера

Сікара — выхаванец пражскай «Спарты». 16 лістапада 2011 года ў матчы Кубка Чэхіі супраць «Знойма» ён дэбютаваў за асноўную каманду[2]. Улетку 2014 года з-за высокай канкурэнцыі Ян на правах арэнды перайшоў у «Зброяўку». 26 ліпеня ў матчы супраць «Ябланца» ён дэбютаваў у Сінат-лізе[3]. У матчы супраць «Слована» Сікара забіў свой першы гол за «Брно».

Улетку 2015 года Ян перайшоў у ліберацкі «Слован». У матчы супраць «Пршыбрама» ён дэбютаваў за новую каманду. 23 красавіка 2016 года ў паядынку супраць «Баніка» Сікара забіў свой першы гол за «Слован»[4]. 25 жніўня ў адборачным раўндзе Лігі Еўропы супраць кіпрскага АЕКа Ян зрабіў хет-трык[5]. 15 верасня ў паядынку Лігі Еўропы супраць азербайджанскага «Карабаха» Сікара забіў гол[6]. Гэты мяч стаў самым хуткім галом у гісторыі Лігі Еўропы, Ян адзначыўся ўжо на 9-й секундзе матча[7].

У студзені 2017 года перайшоў у пражскую «Славію», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2016/17. У лютым 2019 года на правах арэнды вярнуўся ў «Слован», а ў ліпені перабраўся ў «Ябланец». У жніўні 2020 года перайшоў у познаньскі «Лех», а ў жніўні 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў пльзенскую «Вікторыю», разам з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. У ліпені 2022 года стаў іграком «Вікторыі» на трывалай аснове.

Міжнародная кар’ера

31 жніўня 2016 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Арменіі Сікара дэбютаваў за зборную Чэхіі, замяніўшы ў другім тайме Іржы Скалака[8].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў за зборную

Звесткі станам на 23 ліпеня 2017 года.

Зноскі

  1. Jan Sykora // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Спарта Прага VS. Знойма 3:0(руск.) . soccerway.com (16 лістапада 2011).
  3. Ябланец VS. Брно 2:0(руск.) . soccerway.com (26 ліпеня 2014).
  4. Банік VS. Слован Ліберац 0:2(руск.) . soccerway.com (23 красавіка 2016).
  5. Слован Ліберац VS. АЕК Ларнака 3:0(руск.) . soccerway.com (25 жніўня 2016).
  6. Карабах VS. Слован Ліберац 2:2(руск.) . soccerway.com (15 верасня 2016).
  7. «Карабах» – «Слован». Сыкора забил самый быстрый гол в истории Лиги Европы(руск.) . sports.ru (15 верасня 2016).
  8. Чэхія VS. Арменія 3:0(руск.) . soccerway.com (31 жніўня 2016).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пльзені
Катэгорыя·Ігракі ФК Лех Познань
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Прага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Слован Ліберац
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Зброяўка Брно
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ябланец
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Пльзень
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чэхіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Чэхіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Прага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0