wd wp Пошук:

Ян Скала

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скала (значэнні).

Помнік у польскім горадзе Намыслаў

Ян Скала (, 17 чэрвеня 1889 года, Небельчыцы, Лужыца, Германія — 22 студзеня 1945 года, вёска Дзедзіце, каля горада Намыслаў, Польшча) — лужыцкі пісьменнік, паэт, публіцыст і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1889 года ў працоўнай сям’і ў сербалужыцкай камуне Небельчыцы. У 1901 годзе паступіў у гімназію ў Будзішыне, але неўзабаве быў вымушаны пакінуць навучанне з-за недахопу грашовых сродкаў. У 1902 годзе скончыў працоўныя курсы і да 1916 года працаваў на розных прадпрыемствах хімічнай прамысловасці. Пісаў невялікія артыкулы для газет сацыял-дэмакратычнай прэсы. У 1910 годзе апублікаваў свае першыя вершы. У 1912 годзе ўступіў у сербалужыцкую культурна-асветніцкую арганізацыю «Маціца сербская». З 1916 года ўдзельнічаў у бітвах Першай сусветнай вайны на Балканах і на Усходнім фронце ў Расіі. У 1920 годзе быў адным з заснавальнікаў Лужыцкай народнай партыі (сёння — Лужыцкі альянс). У 1921 годзе працаваў у рэдакцыі сербалужыцкай газеты «Serbske Nowiny». У 1924 годзе ўступіў у «Саюз палякаў у Германіі». Удзельнічаў у дзейнасці Саюза нацыянальных менmшасцяў Германіі. У 1925 годзе заснаваў друкаваны орган Саюза нацыянальных меншасцяў Германіі штомесячнік «Kulturwehr» і быў яго галоўным рэдактарам да 1936 года. Падтрымліваў сувязі з дэмакратычнай інтэлігенцыяй у Чэхаславакіі і Польшчы.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў падвяргаўся ганенням за сваю мінулую палітычную дзейнасць. У 1936 годзе яму забаранілі займацца журналісцкай дзейнасцю. У 1937 годзе быў арыштаваны з іншымі сербалужыцкімі грамадскімі і культурнымі дзеячамі. Знаходзіўся ў зняволенні ў Дрэздэне на працягу 9 месяцаў. Пасля вызвалення працаваў на розных прадпрыемствах у Берліне і Будзішыне. У 1943 годзе пакінуў Берлін і пасяліўся ў роднай вёсцы сваёй жонкі ў Ніжняй Сілезіі.

22 студзеня 1945 года застрэлены чырвонаармецам, які уварваўся ў яго кватэру[2].

Сачыненні

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #127070427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Richard Krawatzeck, In Memoriam. Jan Skala gest. 22. Januar 1945

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Члены Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Апольскім ваяводстве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Апольскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня