wd wp Пошук:

Ян Мінсэ Маленар

Ян Мінсэ Маленар (нідэрл. Jan Miense Molenaer, 1610, Харлем — 15 верасня 1668, там жа) — галандскі жывапісец і графік эпохі барока.

Жыццё і творчасць

Мастацкую адукацыю Ян Маленар атрымаў у майстэрні Франса Халса. Большую частку свайго жыцця мастак жыў і працаваў у Харлеме. У 1648 годзе ён пераязджае ў Амстэрдам, дзе прытуліў у сябе ў доме жывапісца Яна Лівенса Старэйшага. У творчых адносінах знаходзіўся пад уплывам мастачкі Юдыт Лейстэр, з якой у 1636 годзе пабраўся шлюбам. Ян і Юдыт мелі пецярых дзяцей.

Я. Маленар пісаў пераважна жанравыя палотны са сцэнкамі з вясковага і сялянскага жыцця, у якіх адчуваецца ўплыў Ф. Халса і Ю. Лейстэр, асабліва ў каляровай гаме. Акрамя гэтага, мастак пісаў таксама партрэты, алегарычныя палотны, сямейныя і музычныя сцэнкі. Творчасць Я. Маленара аказала ўплыў на працы Хармэна Халса.

Абодва браты Я. Маленара — Барталамей Маленар (пам. 1650 у Харлеме) і Клас Маленар (пам. 1676 у Харлеме) таксама былі мастакамі.

Палотны Яна Маленара можна ўбачыць у найбуйнейшых музеях Амстэрдама, Гаагі, Лондана, Берліна, Франкфурта-на-Майне, Будапешта, Вены, Ратэрдама і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124520073 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Jan Miense Molenaer
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  4. Jan Miense Molenaer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1668 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Харлеме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1610 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харлеме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 19 верасня