wd wp Пошук:

Ян Масейс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Масейс.

Ян Масейс (Jan Massys, Matsys або Metsys; каля 1509, Антверпен — 1575, там жа) — фламандскі мастак-маньерыст.

Сын Квенціна Масейса, вучыўся жывапісу ў бацькі. Вымушаны пакінуць радзіму з-за пераследу інквізіцыі, Ян Масейс у 1550 годзе пасяляецца ў Генуі, дзе становіцца прыдворным мастаком адмірала Андрэа Дорыя. Самай вядомай працай Яна Масейса з’яўляецца «Лот і яго дачкі», якая захоўваецца ў Каралеўскіх музеях прыгожых мастацтваў у Бруселі.

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/368625/Jan-Massys
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі маньерызму
Катэгорыя·Мастакі Фландрыі
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Жанравы жывапіс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1509 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1575 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене