wd wp Пошук:

Ян Карнеліс Верспронк

Ян Карнеліс Верспронк (нідэрл. Johannes Cornelisz Verspronck; нар. у 1597 (ці ў 1600/1603 гг.), Харлем — пахаваны 30 чэрвеня 1662 года, Харлем) — галандскі мастак часоў Залатога веку галандскага жывапісу.

Жыццё і творчасць

Верспронк усё сваё жыццё правёў у родным Харлеме. Нарадзіўся ў сям’і мастака Карнеліса Энгельсзона з горада Гаўда; у бацькі і вучыўся партрэтнага жывапісу. З 1632 года ён — член харлемскай гільдыі Святога Лукі і з гэтага моманту пачалася кар’ера Верспронка як партрэтыста сярод жыхароў Харлема. Адмысловая цікавасць у замоўцаў, у першую чаргу ў жанчын, выклікала найдакладны і майстэрскі малюнак Верспронкам розных дробязяў на яго карцінах — каштоўнасцяў, кветак, тканін. У 1642 годзе ён напісаў групавы партрэт жанчын, якія ўзначальвалі камісію дабрачыннага таварыства Святога Духа («Heilige Geesthuis»), якія засядаюць за вялікім дарадчым сталом.

За гады сваёй дзейнасці Верспронк стварыў больш за 100 карцін. Адна з іх, «Дзяўчынка ў блакітнай сукенцы», упрыгожвала галандскую банкноту вартасцю ў 25 гульдэнаў, выпушчаную ў абарачэнне ў верасні 1945 года. Партрэт амстэрдамскага гандляра Жана ле Гоша (1632) набыў Герман Герынг для сваёй калекцыі. Цяпер месцазнаходжанне карціны невядома. У 1945 годзе ў Берліне быў знішчаны пры пажары «Партрэт маладой жанчыны» працы Верспронка.

Зноскі

  1. Johannes Corneliszoon Verspronck // Trove — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132292602 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1606 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Харлеме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харлеме
Катэгорыя·Памерлі ў 1662 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных