wd wp Пошук:

Ян Боска

Ян Боска (16 жніўня 181531 студзеня 1888, Турын) — святар, педагог, пісьменнік і журналіст

Біяграфія

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў Бекі недалёка ад Турына, у італьянскай правінцыі П’емонт. Яго бацькі Франчэска Боска і Маргарыта Ак’ена пры хрышчэнні далі свайму малодшаму сыну два імя: Ян Мельхіёр. У сям’і Боска было ўжо двое старэйшых сыноў: Антоніа, сын Франчэска Боска ад першага шлюбу, і Джузэпэ, сын Франчэска і Маргарыты. Калі Яну было 2 гады, яго бацька памёр. Выхаваннем дзяцей пачала займацца маці Маргарыта.

Скончыў сярэднюю школу, у 1835 годзе ён паступіў у семінарыю ў К’еры і праз шэсць гадоў ён атрымаў святарскія пасвячэнні.

У раёне Вальдока заснаваў араторый — месца, дзе хлопцы маглі навучыцца чытаць і пісаць, харчавацца і праводзіць вольны час — адчуваць сябе, як дома. Вучыў іх маліцца і заклікаў часта прыступаць да сакраменту споведзі і святой Камуніі. У 1859 годзе ён заснаваў Таварыства Св. Францыска Сальскага — новую законную супольнасць, якую звычайна называюць Салезіянамі ксяндза Боска.

Памёр 31 студзеня 1888 года ва ўзросце 73 гадоў. Папа Пій XI беатыфікаваў 2 чэрвеня 1929 года, а праз 5 гадоў, 1 красавіка 1934 года, кананізаваў яго[5]

Зноскі

  1. 1 2 Saint John Bosco // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 John Bosco // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118513826 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. СВЯТЫ ЯН БОСКО Архівавана 24 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Постаці італьянскага каталіцтва
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIX стагоддзя
Катэгорыя·Салезіяне
Катэгорыя·Англіканскія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Турыне
Катэгорыя·Памерлі 31 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заснавальнікі манаскіх ордэнаў
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XX стагоддзі