wd wp Пошук:

Яложынскае

Яло́жынскаевозера ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці ў басейне ракі Еленка, за 24 км у напрамку на захад ад горада Круглае.

Плошча паверхні возера 0,33 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2,52 км.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 метраў. Берагі нізкія, забалочаныя. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась і іншыя рыбы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Круглянскага раёна