wd wp Пошук:

Якудза

Якудза, як напісана на катакане (ヤクザ)
Групоўка якудзы. На целах удзельнікаў мудрагелістыя татуіроўкі

Якудза — традыцыйная форма арганізаванай злачыннасці ў Японіі, групоўкі якой займаюць лідарскае становішча ў крымінальным свеце краіны. Бярэ пачатак ад вандроўных самураяў, члены групоўкі карыстаюцца самурайскім рытуаламі і для ідэнтыфікацыі выкарыстоўваюць татуіроўкі. Традыцыйнымі займаюцца наступнымі відамі злачынстваў: вымагальніцтва, шантаж, кантрабанда, гандаль наркотыкамі, прастытуцыя, азартны бізнес, кантралююць шэраг рэстаранаў і кафэ, кампаніі грузаперавозак. У пачатку 1960-х гадоў членаў якудзы налічвалася 180000 тысяч. Яны аб’яднаны ў 2000 банд, дробныя групоўкі ўваходзяць у склад буйных крымінальных груповак. Групоўкі маюць строгую іерархію, строгі кодэкс паводзінаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Злачыннасць у Японіі
Катэгорыя·Крымінальныя субкультуры
Катэгорыя·Арганізаваная злачыннасць