wd wp Пошук:

Якаў Фак

Якаў Фак (харв.: Jakov Fak; нар. 1 жніўня 1987 года, Рыека, Югаславія) — славенскі біятланіст, да сезона 2010/11 выступаў за Харватыю. Уладальнік залатога і сярэбранага медалёў чэмпіянату міру 2012, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2018, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і чэмпіянатаў свету па біятлоне 2009 і 2013 гадоў.

У біятлоне з 2001 года. У тым жа 2001 стаў членам нацыянальнай зборнай Харватыі. Да сезону 2008—2009 асаблівых спартыўных поспехаў не меў, аднак ужо на першым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе Якаў патрапіў у «ачкі», стаўшы 37 м у спрынце, а ўжо на трэцім этапе ў Хохфільцэне стаў 15-м у індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету 2009 трапляў у ачкі ў спрынце, дзе стаў 14-м, пераследзе, у якім быў 25-м, а ў індывідуальнай гонцы заваяваў бронзавы медаль. Гэта быў першы медаль у біятлоннай гісторыі Харватыі. Праз год Якаву трэба было заваяваць для Харватыі яшчэ адзін, яшчэ больш каштоўны бронзавы медаль.

На цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы Якаў нёс сцяг зборнай Харватыі. У спрынце 10 км Фак нечакана, не дапусціўшы ніводнага промаху, падняўся на трэцюю прыступку п’едэстала гонару, прынёсшы першы ў гісторыі алімпійскі медаль у біятлоне для Харватыі. Гонка пераследу склалася не так удала, зарабіўшы 4 штрафныя кругі ён апусціўся на 25 месца. У індывідуальнай гонцы 4 промахі і 48-ы час на трасе прывялі да 51-га месца ў фінішным пратаколе. Выступаючы другі раз у кар’еры ў мас-старце, Якаў паспяхова завяршыў сваё выступленне на Алімпійскіх гульнях, заняўшы 9 месца. Пры гэтым, да апошняга агнявога рубяжа ён захоўваў шанцы здабыць яшчэ адзін алімпійскі медаль.

Каб мець магчымасць выступаць у эстафетных гонках і нармальна трэніравацца, спартсмен у ліпені 2010 перайшоў пад сцяг Славеніі. Чэмпіянат свету 2011 года Якаў прапусціў з-за праблем з паказальным пальцам правай рукі, які спартсмен адмарозіў на этапе Кубка свету ў Форт-Кенце.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыецы
Катэгорыя·Біятланісты Славеніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Біятланісты Харватыі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне