wd wp Пошук:

Якаў Зрубовел

Якаў Зрубовел з іншымі яўрэйскімі дзеячамі (стаіць у другім радзе першы злева), 1912 год.

Якаў ЗРУБОВЕЛ (Віткін) (1886, Палтава — 1967, Тэль-Авіў) — яўрэйскі дзеяч, адзін з лідараў партыі «Паалей-Сіён».

Біяграфія

Нарадзіўся і жыў у Палтаве, у 1906 годзе ўцёк ад пераследу паліцыі ў Вільню, дзе заснаваў яўрэйскае таварыства «Дзёр хамер». Пасля арыштаваны, але апраўданы судом. Эмігрыраваў у Аўстрыю, пасля ў Палесціну, дзе быў генеральным сакратаром партыі «Паалей-Сіён». У 1914 годзе арыштоўваўся турэцкімі ўладамі, уцёк, у 1917 годзе вярнуўся ў Расію. У канцы 1917 года быў кааптаваны ў склад Выканаўчага камітэта Рады Першага Усебеларускага з’езда як адзін з прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнай меншасці. Пасля ў Кіеве ўдзельнічаў у працы Яўрэйскай нацыянальнай рады Украіны. У міжваенны час адзін з лідараў партыі «Паалей-Сіён» у Польшчы. З 1935 г. у Ізраілі, браў удзел у выданні кніг і часопісаў на ідыш, патрабаваў афіцыйнага статусу для гэтай мовы. Адзін з заснавальнікаў Таварыства ізраільска-савецкай дружбы.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Члены Паалей Цыён
Катэгорыя·Палітыкі Расіі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе