wd wp Пошук:

Язэп Пітушка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пітушка. Язэп Пітушка (1913, Браслаўшчына — 25 лютага 1984, Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч, член Беларускай сялянска-работніцкай грамады, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі, ганаровы палкоўнік БКА.

Біяграфія

Член Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1925—1927). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 арыштаваны і высланы ў Сібір.

Трапіў у армію генерала Андэрса, паранены ў час штурму Монтэ-Касіна. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны з’ехаў у Канаду.

У Канадзе напачатку мусіў два гады адпрацаваць па кантракце на вёсцы. Пасля 25 гадоў працаваў кіроўцам аўта.

Адзін з заснавальнікаў у 1948 Згуртавання беларусаў Канады. З-за палітычных разыходжанняў пакінуў арганізацыю і заснаваў з аднадумцамі Беларускае нацыянальнае аб’яднанне, быў яго старшынёй. Кіраўнік Дэлегатуры БЦР на Канаду. Узначальваў Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (1969—1970).

Сям’я

11 лютага 1950 ажаніўся з Элеанорай Сташкевіч, з якой меў сыня Язэпа.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 5 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы пад Монтэ-Касіна
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены БСРГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Таронта