wd wp Пошук:

Ягуарундзі

Ягуарундзі (Felis yaguarundi) — драпежнае млекакормячае сямейства каціных.

Апісанне

Даўжыня цела да 80 см, хваста да 60 см, вышыня ў карку каля 35 см. Афарбоўка ў адных шаравата-бурая або попельна-шэрая, у іншых - ярка-рудая. Па баках носа і на грудзях светлыя плямы. Ягуарундзі жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, Мексіцы і на крайнім поўдні ЗША. Трымаецца па ўзлесках лясоў і ў зарасніках кустоў. Сілкуецца галоўным чынам рыбамі, яшчаркамі, птушкамі і грызунамі. Нараджае 2-3 дзіцянятаў.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каціныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона