wd wp Пошук:

Ягор Мікалаевіч Патапаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Патапаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Патапаў (нар. 21 верасня 1993, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Мактаарал» з Атакента.

Клубная кар’ера

Выхаванец пецярбугскага футбола, пасля выступлення ў клубе «Русь» перабраўся ў эстонскі «Лакаматыў» з Йыхві. Па выніках сезону 2014 «Лакаматыў» выбыў у другі дывізіён, і Патапаў перайшоў у літоўскі клуб «Гранітас». У канцы сезону 2015 «Гранітас» быў дыскваліфікаваны літоўскай федэрацыяй футбола і неўзабаве спыніў існаванне, і абаронца вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе стаў выступаць у аматарскім клубе «Зорка».

У канцы 2016 года стаў іграком кыргызскага «Дардоя», у складзе якога выйграў Кубак Кыргызстана і бронзавыя медалі чэмпіянату, прымаў удзел у матчах Кубка АФК. У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[2]. Стаў іграком стартавага складу беларускага клуба, у ліпені не гуляў з-за траўмы.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, пасля чаго чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Славію»[4].

У лютым 2021 года стаў іграком казахстанскага «Кайсара», а ў сакавіку 2022 года папоўніў склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала»[5].

Дасягненні

Зноскі

  1. Egor Potapov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Потапов, Калинейко и Бурец перешли в «Смолевичи»(руск.) . by.tribuna.com (20 лютага 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. “Славия” объявила о подписании четверых новичков
  4. Четыре футболиста покинули “Славию”
  5. Девять игроков подписали контракт с «Мактааралом»
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Ігракі ФК Дардой
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Русь Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гранітас Клайпеда
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсар Кызыларда
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенікс Йыхві
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мактаарал
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных