wd wp Пошук:

Яакаў Нахум Эпштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эпштэйн. Яакаў Нахум Эпштэйн (20 лістапада 1878, Брэст-Літоўск — 29 лютага 1952, Ерусалім) — вучоны, даследчык Талмуда.

Біяграфія

Да дзесяці гадоў вучыўся ў хедэры, затым — пад кіраўніцтвам бацькі-равіна. У 1893-95 вучыўся ў ешыве Міра, затым вярнуўся ў Брэст-Літоўск і працягваў заняткі ў мясцовым бэт-мідрашы. Акрамя звычайнай для таго часу праграмы, заняўся таксама тэксталагічнымі даследаваннямі твораў равіністычнай літаратуры. У 1902 годзе пераехаў у Вільню. У гады знаходжання ў гэтым горадзе апублікаваў свае першыя навуковыя артыкулы.

Па сямейных абставінах вымушаны быў вярнуцца ў Брэст-Літоўск, дзе, аднак, не перапыніў навуковай працы. У 1907 пераехаў у Вену і пасля гадавой падрыхтоўкі паступіў у Венскі ўніверсітэт, вывучаў семіцкую філалогію, філасофію і гісторыю. У 1923 годзе быў запрошаны ў якасці лектара ў «Хохшуле фюр ды вісэншафт дэс юдэнтумс» — найбуйнейшы ў той час цэнтр яўрэйскіх філалагічных і гістарычных даследаванняў, дзе выкладаў два гады. У гэты час Эпштэйн пачаў працу над поўным навуковым выданнем тэксту Мішны — каласальная праца ўсёй яго жыцця.

З 1925 быў прафесарам філалогіі Талмуда ў Яўрэйскім універсітэце ў Ерусаліме.

Эпштэйн — адзін з заснавальнікаў і рэдактараў навуковага альманаха «Двір», прысвечанага філалогіі мовы іўрыту, які выходзіў у 1923-24. Быў заснавальнікам і рэдактарам першых 23 тамоў навуковага штоквартальника «Тарбіц» (1930—1952) — вядучага ізраільскага выдання ў галіне яўрэйскай філалогіі і гісторыі. Бібліяграфія навуковых прац Эпштэйна ўтрымоўвае каля 130 прац.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 29 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках «Сінедрыя»