wd wp Пошук:

Юхан Кікас

Юхан «Яан» Кікас (эст.: Juhan Kikkas, 5 чэрвеня 1892, Валга, Расійская імперыя — 9 сакавіка 1944, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі цяжкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы (1924).

Біяграфія

Юхан Кікас нарадзіўся ў 5 чэрвеня 1892 года ў Валцы, Расійская імперыя. У маладосці захапляўся веласпортам, цяжкай атлетыкай заняўся толькі ў 1921 годзе. У 1922 годзе прыняў удзел у чэмпіянаце свету, які праходзіў у Таліне, і заняў 4-е месца ў сваёй вагавай катэгорыі. У 1923 годзе ён заваяваў сярэбраны медаль Чэмпіянату Балтыкі, а ў 1924 годзе стаў уладальнікам бронзавага медалю на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Загінуў 9 сакавіка 1944 года падчас савецкай бамбардзіроўкі Таліна ў гады Другой сусветнай вайны.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валкаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Эстоніі