wd wp Пошук:

Юханна Сельстром

Юханна Марыя Элінор Сельстром (швед. Johanna Maria Ellinor Sällström), у дзявоцтве — Берглунд (швед. Berglund); 30 снежня 1974, Стакгольм, Швецыя — 13 лютага 2007, Мальмё, лен Сконэ, Швецыя) — шведская актрыса. Лаўрэат прэміі «Залаты жук» (1998).

Біяграфія

Нарадзілася 30 снежня 1974 года ў Стакгольме. У 15-гадовым узросце дэбютавала на сцэне тэатра, сыграўшы ў экранізацыі камедыі Уільяма Шэкспіра «Сон у летнюю ноч». Яна здымалася ў кіно з 1994 года, за сваю кінакар’еру даўжынёю больш чым у дзесяць гадоў, сыграла каля 30-ці роляў у фільмах і серыялах. У 1998 годзе Юханна перамагла ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» прэміі «Залаты жук» за ролю Сандры ў фільме «Пад паверхняй».

У 2000—2002 гады была замужам за Альбінам Сельстромам, ад якога нарадзіла сваю адзіную дачку — Талулу Сельстром (01.12.2001-23.11.2014).

У 2004 годзе адпачывала ў Тайландзе, Юханна і яе дачка Талула сталі ахвярамі землятрусу ў Індыйскім акіяне, ім цудам удалося выратавацца. Пасля гэтай падзеі ў Сельстом пачаліся сур’ёзныя праблемы з псіхікай. Юханна часта пакутавала ад дэпрэсій і праходзіла курс лячэння ў псіхіятрычнай клініцы, неўзабаве пасля выхаду з якой вырашыла звесці рахункі з жыццём. 32-гадовая актрыса скончыла жыццё самагубствам, наглытаўшыся таблетак 13 лютага 2007 года. 23 лістапада 2014 года, праз 7 гадоў пасля смерці Сельстром, яе дачка Талула таксама скончыла жыццё самагубствам за тыдзень да свайго 13-годдзя.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1061942139 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Johanna Sallstrom // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johanna Sällström // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://web.archive.org/web/20070927111653/http://junkculture.nu/swedish-actress-johanna-sallstrom-dead/
  5. (unspecified title) Праверана 6 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мальмё
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Сконэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе