wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Кандрашоў

Юрый Уладзіміравіч Кандрашоў (22 жніўня 1968, Яраслаўль) — расійскі скульптар

, вучань вядомых савецкіх скульптараў Заіра Азгура і Льва Кербеля.

Біяграфія

У 1983 годзе паступіў вучыцца ў Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава, якое скончыў у 1987 годзе. Быў вучнем Заіра Азгура. Дыпломнай працай была скульптура «Іканапісец», за якую мастак атрымаў адзнаку «выдатна» і таксама пахвалу камісіі, старшынёй якой з’яўляўся беларускі скульптар Анатоль Анікейчык. Удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1989 года.

З 1990 па 1996 годы вучыўся ў Расійскай Акадэміі жывапісу, разьбярства і дойлідства. Быў студэнтам кафедры прафесара Анатоля Бічукова. Настаўнікамі былі Вячаслаў Клыкаў, Леў Мацюшын і Уладзімір Макравусаў. Дыпломны праект коннага помніка рускім праваслаўным святым Перасвету і Аслябе, героям Кулікоўскай бітвы, выкананы на «выдатна», быў прыняты Урадам Масквы для ўсталявання ў паркавай зоне Сіманава манастыра[1].

У 1997 годзе стаў членам міжнароднай федэрацыі мастакоў ЮНЕСКА. У 1999 годзе ўступіў у Саюз мастакоў Расіі, яго Маскоўскае аддзяленне. Удзельнічае ў штогадовых выстаўках Саюза. Першая персанальная выстава прайшла ў Цэнтральным Доме Мастака ў Маскве ў 2001 годзе. Больш за 10 гадоў з’яўляецца членам таварыства мастакоў «Сонечны квадрат», удзельнік усіх выставак гэтага аб’яднання ў СНД і Францыі. Прымае таксама ўдзел у выстаўках беларускага сучаснага мастацтва[2]. Творы Юрыя Кандрашова знаходзяцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у прыватных зборах у Расіі і за мяжой.

Творчасць

Маючы класічную адукацыю, Юрый Кандрашоў умела спалучае ў сваёй творчасці акадэмічныя навыкі і сучаснае мысленне. Сфера упадабаных творчых пошукаў аўтара — партрэтная, сюжэтная і садова-паркавая скульптура вялікіх і малых формаў. Мастак імкнецца знайсці новую мову зносін з гледачом. Зыходзячы з традыцый і аперуючы тэхналагічнымі канонамі, ён знаходзіць новыя пластычныя рашэнні, злучаючы святло і аб’ём. Індывідуальнасць скульптара выяўляецца ў яго багатай творчай палітры, дзе шкло, якое прыцягвае майстра сваімі характарыстыкамі, мае ў скульптурным аб’екце незаменную ролю[3].

У Маскве усталяваны скульптуры Юрыя Кандрашова: «Настаўніца», «Садоўнік», «Пяшчота», «Хлопчык з кнігай», «Давер».

Асноўныя выстаўкі

Зноскі

  1. Московский Комсомолец. В столице появится памятник монахам — героям Куликовской битвы (руск.)
  2. Первая Минская Триеннале современного искусства «БЕЛЭКСПО-АРТ—2012». (руск.)
  3. «Скульптура должна жить на свободе» (руск.)
  4. Вечерний Минск. И скульптор превратился в экспонат.(недаступная спасылка)
  5. ARTinvestment.RU «Хвостовой плавник кита», скульптор Кондрашов
  6. Таццяна Заміроўская. Это мы не проходили. (руск.)
  7. Архівавана 28 красавіка 2013. Архівавана 28 красавіка 2013. Архівавана 28 красавіка 2013. Русский музей. Рождённые летать… и ползать. (руск.)  Архівавана 2 мая 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўлі
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вучні Заіра Азгура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе