wd wp Пошук:

Юрый Пятровіч Любімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Любімаў.

Юрый Пятровіч Любімаў (30 верасня 1917, Яраслаўль — 5 кастрычніка 2014[1], Масква) — расійскі тэатральны рэжысёр, акцёр і педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1992). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1952), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997). Адзін з рэфарматараў расійскага тэатра. Кіраўнік Тэатра на Таганцы (1964—1984, 1989—2011).

Біяграфія

Юрый Любімаў нарадзіўся 30 верасня 1917 года ў Яраслаўлі. Бацька — Любімаў Пётр Захаравіч, скончыў рэальнае камерцыйнае вучылішча і быў купцом — трымаў краму ў Ахотным радзе ў Маскве, а маці была настаўніцай. Дзед па маці быў цыганом.

У 1922 годзе сям’я пераехала ў Маскву. Калі Юрый Любімаў быў дзіцем, яго бацькі былі арыштаваныя.

У 1934 годзе быў прыняты ў студыю пры МХАТ 2-м, на сцэне якога ў 1935 годзе сыграў сваю першую ролю ў спектаклі «Маленне аб жыцці».

У 1936 годзе МХАТ 2-і быў зачынены, і Любімаў перавёўся ў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна пры Тэатры ім. Вахтангава, якое скончыў у 1939 годзе.

Удзельнічаў у Савецка-фінскай вайне, у перыяд з 1941 па 1945 год у складзе Ансамбля песні і танца НКУС выступаў непасрэдна на лініі фронту.

У 1946 годзе Любімаў быў прыняты ў трупу Тэатра ім. Вахтангава. Тут жа ў 1959 годзе ён дэбютаваў як рэжысёр, паставіўшы п’есу А. Галіча «Ці шмат чалавеку трэба». З 1953 года выкладаў у вучылішчы імя Шчукіна.

У 1963 годзе сіламі студэнтаў курса А. А. Арочка паставіў спектакль «Добры чалавек з Сезуана» па п’есе Б. Брэхта, выканаўцы якога ў 1964 годзе склалі ядро ​​трупы Тэатра на Таганцы.

Сярод лепшых пастановак — «Жыццё Галілея» Б. Брэхта, «Гамлет» У. Шэкспіра (1971), «А зоры тут ціхія…» па аповесці Б. Васільева. Бескампрамісныя пастаноўкі Любімава атрымалі вялікую вядомасць не толькі ў СССР, але і ва ўсім свеце, а яго тэатр назвалі «востравам свабоды ў несвабоднай краіне». Спектакль па рамане Дастаеўскага «Злачынства і пакаранне», паказаны ў 1983 у Лондане, быў удастоены прэміі Evening Standard.

Падчас спектакляў рэжысёр часта сядзіць у зале і, маніпулюючы уключаным трохкаляровым ліхтарыкам у руках, робіць падказкі акцёрам і падтрымлівае дынаміку іх гульні.

Як рэжысёр Юрый Любімаў шмат працаваў і ў оперным тэатры. Першай пастаноўкай стала опера італьянскага авангардыста Луіджы Нона «Пад гарачым сонцам кахання» ў «Ла Скала» ў 1975 годзе. Таксама паставіў оперы «Дон Жуан» В. А. Моцарта, «Саламбо» М. Мусаргскага, «Енуфа» Л. Яначака, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Д. Шастаковіча, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (у рэдакцыі Альфрэда Шнітке), «Любоў да трох апельсінаў» С. Пракоф’ева, «Набука» Д. Вердзі і інш.

  1. Умер режиссер Юрий Любимов
Тэмы гэтай старонкі (55):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Постаці тэатра на Таганцы
Катэгорыя·Шасцідзясятнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам адрознення «За заслугі перад Масквой»
Катэгорыя·Ганаровыя члены РАМ
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Камандоры шведскага ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Ізраілі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Прымусова пазбаўленыя савецкага грамадзянства
Катэгорыя·Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Льва Фінляндыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Расіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўлі
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Зорка італьянскай салідарнасці
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 4 класа
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР